Abstract:
Артыкул прысвечаны з’яве найбольш мастацкага і складанага тыпу экранізацый – пералажэнняў – на матэрыяле адабранага шэрагу кінастужак, пастаўленых па творах беларускай літаратурнай класікі (В. Быкава і А. Адамовіча). Прааналізавана сутнасць жанрава-стылявой трансфармацыі ў працэсе стварэння такіх фільмаў, зроблены акцэнт на тым, чаму дадзены падыход патрабуе асаблівага вывучэння пры сучасным становішчы беларускай экранізацыі.