Abstract:
Прааналізавана сюжэтная традыцыя беларускай партызанскай песні часоў Другой сусветнай вайны “Чайка”. Даказана, што яна з''яўляецца ўстойліва засвоеным запазычаннем з рускай народнапесеннай традыцыі, сфарміраванай на Далекім Усходзе ў 1920-я гг. Рэпрэзентацыя песні ў фалькларыстычных зборніках указвае на дынаміку сюжэта ў бок лірычнага пачатку і на прымяненне ў савецкай навуцы ідэалагізаваных падыходаў пры публікацыі фальклору вайны.